Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускі Жодзік і Ціманоўская заваявалі медалі чэмпіянату Еўропы для Польшчы

16.08.2026 16:32
Жодзік атрымала срэбра ў скачках у вышыню, а Ціманоўская — бронзу ў жаночай эстафеце 4×100 метраў.
Польскія атлеткі PAP/EPA/TOLGA AKMEN

Беларускія лёгкаатлеткі Марыя Жодзік і Крысціна Ціманоўская, якія цяпер прадстаўляюць Польшчу, сталі прызёркамі чэмпіянату Еўропы ў Бірмінгеме. Жодзік атрымала срэбра ў скачках у вышыню, а Ціманоўская — бронзу ў жаночай эстафеце 4×100 метраў. Пра поспех спартовак паведамляе «Радыё Свабода».

У фінале Жодзік пераадолела планку на вышыні 1,95 метра і саступіла толькі ўкраінцы Яраславе Магучых. Для 29-гадовай ураджэнкі Баранавічаў гэта другое запар срэбра на найбуйнейшых міжнародных спаборніцтвах: у 2025 годзе яна стала другой на чэмпіянаце свету.

Ціманоўская разам з польскай камандай заняла трэцяе месца ў эстафеце. Гэта яе першы медаль дарослага чэмпіянату Еўропы пасля пераходу ў зборную Польшчы. Абедзве спартсменкі раней выступалі за Беларусь, але пасля падзей 2020 года пераехалі ў Польшчу і атрымалі польскае грамадзянства.

эж