Не менш за 83 цяперашнія беларускія палітвязні асуджаныя паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса — за «злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі».
Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна», сярод іх — 33-гадовы грамадзянін Украіны Павел Кабарчук, якога днямі будуць судзіць у Магілёве.
Кабарчука і яго 63-гадовага бацьку Сяргея ў 2023 годзе асудзілі на 20 гадоў калоніі, абвінаваціўшы ў «агентурнай дзейнасці» на карысць Украіны, незаконным перамяшчэнні зброі і падрыхтоўцы тэракту.
Праваабаронцы называюць артыкул 411 адным з інструментаў ціску на палітвязняў: фармальная дысцыплінарная правіна ў калоніі можа стаць падставай для новага тэрміну. Некаторых зняволеных паводле гэтага артыкула судзяць неаднаразова, што фактычна аддаляе магчымасць іх вызвалення.
эж