Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Выдавецтва «Тэхналогія» прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

20.08.2026 15:33
У красавіку Міністэрства інфармацыі Беларусі прыпыніла дзеянне пасведчання «Тэхналогіі» як распаўсюдніка друкаваных выданняў.
Кнігіmoritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Выдавецтва «Тэхналогія» прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй». Рашэнне 10 чэрвеня вынес Эканамічны суд Мінска, а пазіцыю пра выдавецтва ў пераліку экстрэмісцкіх фармаванняў дадалі 20 жніўня.

Як паведамляе «Наша Ніва», у лютым у Мінску прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і распаўсюднікаў кніг. Сярод затрыманых былі заснавальнік «Тэхналогіі» Вацлаў Багдановіч, яго жонка Алена і дочкі Антаніна і Вікторыя. Пазней іх вызвалілі. Таксама быў затрыманы галоўны рэдактар выдавецтва Зміцер Санько.

У красавіку Міністэрства інфармацыі Беларусі прыпыніла дзеянне пасведчання «Тэхналогіі» як распаўсюдніка друкаваных выданняў.

Выдавецтва працуе з 1988 года і спецыялізавалася, у прыватнасці, на выпуску навуковай, даведачнай, вучэбнай і мастацкай літаратуры. У лютым яно абвясціла пра прыпыненне працы.

эж