Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Жыхары Беларусі за паўгода атрымалі пераводы з-за мяжы амаль на 82,5 млн долараў

21.08.2026 18:09
Гэта на 6,9% больш, чым за аналагічны леташні перыяд.
ЕўраPixabay.com/Alexas_Fotos

Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў статыстыку аб грашовых пераводах у першым паўгоддзі. У студзені-чэрвені жыхары краіны атрымалі пераводы на суму амаль 82,5 млн долараў, што на 6,9% больш, чым за аналагічны леташні перыяд, паведамляе reform.news.

Сума дасланых з Беларусі пераводаў таксама вырасла. Яна павялічылася на 23,8% да 60,18 млн долараў.

Сярэдняя сума выходзячага пераводу ў другім квартале склала 864,4 долара (28,8% да мінулага года), а ўваходзячага – 602 долары (10,9%).

вс