Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі падымалі авіяцыю з-за расійскіх «Бандэроляў»

22.08.2026 10:36
«Бандэроль» — гэта гібрыд малагабарытнай крылатай ракеты і рэактыўнага ўдарнага беспілотніка.
          .
«Бандэроль» – расійскі гібрыд малагабарытнай крылатай ракеты і рэактыўнага ўдарнага беспілотніка.Крыніца: Схематычная выява «Бандэролі» на сайце Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны

У Беларусь раніцай заляцелі як мінімум 12 расійскіх дронаў «Бандэроль», паведамляе Радыё «Свабода» са спасылкай на ўкраінскія маніторынгавыя каналы. Па іх інфармацыі, з аэрадрома ў Баранавічах у паветра падымалі вайсковыя самалёты.

Першыя паведамленні аб руху дронаў у бок Беларусі з'явіліся ў 04.01. Беспілотнікі фіксавалі над тэрыторыяй Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Яны рухаліся ў напрамку Чыкалавічаў, Уласаў, Нароўлі, Мазыра, Петрыкава, Скрыгалава, Капаткевічаў, Азарычаў, Ельска і іншых населеных пунктаў.

У 04:45 зʼявілася інфармацыя аб «Бандэролі» ў раёне Азарычаў. Па дадзеных украінскага маніторынгу, там быў падняты знішчальнік Су-30. Яшчэ адзін вайсковы самалёт, як сцвярджае «ЕРадар», узляцеў з аэрадрома ў Баранавічах каля 04:42. Інфармацыі аб тым, ці былі дроны знішчаныя або ці іх рух спынілі сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, пакуль няма.

«Бандэроль» — гэта гібрыд малагабарытнай крылатай ракеты і рэактыўнага ўдарнага беспілотніка, паведамляе reform.news. Ён можа развіваць хуткасць да 650 км/г, мець далёкасць палёту да 500 км і несці да 50 кг выбухоўкі. Высокая хуткасць і рэактыўны рухавік ускладняюць яго перахоп мабільнымі групамі СПА. Па словах украінскіх вайскоўцаў, такія беспілотнікі могуць уяўляць дадатковую складанасць для сістэм супрацьпаветранай абароны з-за высокай хуткасці. Для іх перахопу патрабуюцца больш магутныя зенітныя комплексы.

вс