Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Зяленскі на словы Ціханоўскай: Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю, якая імкнецца да незалежнасці

25.08.2026 12:31
«Украіна ўдзячная тым беларусам, якія разам з украінскімі вайскоўцамі абараняюць нашу агульную свабоду».
           2026 .
Святлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы ў Кіеве ў маі 2026 года. Крыніца: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Еўропа «не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю, якая імкнецца да сапраўднай незалежнасці», заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Такім чынам ён адрэагаваў на віншаванне беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай з Днём Незалежнасці Украіны, паведамляе «Позірк».

— Не менш важна, каб Беларусь не была ўцягнутая ў жорсткую вайну Расіі і ў выніку стала дэмакратычнай, адкрытай і мірнай краінай, — напісаў украінскі палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. — Украіна ўдзячная тым беларусам, якія разам з украінскімі вайскоўцамі абараняюць нашу агульную свабоду, — дадаў ён.

24 жніўня Ціханоўская, віншуючы Зяленскага і народ Украіны з нацыянальным святам, адзначыла, што сапраўдная Беларусь — гэта не Аляксандр Лукашэнка, які аддаў Расіі беларускую зямлю для нападу на Украіну, не яго «прапаганда, генералы», а беларусы, якія «выбралі свабоду і сталі побач з Украінай».

У сваю чаргу Лукашэнка, віншуючы народ Украіны з Днём Незалежнасці, выказаў упэўненасць у тым, што «нягледзячы на геапалітычныя ўзрушэнні, будучыя пакаленні беларусаў і ўкраінцаў захаваюць спрадвечныя сяброўскія і роднасныя сувязі».

вс