Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ва Украіне зарэгістраваны законапраект аб спрошчанай легалізацыі беларусаў

25.08.2026 16:44
У выпадку прыняцця адпаведнага закона грамадзяне Беларусі, якія легальна ўязджаюць ва Украіну, змогуць атрымаць «інтэграцыйны дазвол на жыхарства» тэрмінам на тры гады.
 .
Украінскі сцяг.Pixabay.com/jorono/CC0 Creative Commons

Пра рэгістрацыю законапраекта, які прадугледжвае асаблівы прававы статус і ўмовы інтэграцыі беларускіх грамадзян ва Украіне падчас ваеннага становішча, паведаміў у сваім тэлеграм-канале член міжфракцыйнай групы Вярхоўнай Рады «За дэмакратычную Беларусь» Аляксей Ганчарэнка. Пра гэта паведамляе «Позірк».

У выпадку прыняцця адпаведнага закона грамадзяне Беларусі, якія легальна ўязджаюць ва Украіну, змогуць атрымаць «інтэграцыйны дазвол на жыхарства» тэрмінам на тры гады. Ён дасць права працаваць, весці бізнес і карыстацца сацыяльнай абаронай.

Пасля трох гадоў пражывання ва Украіне беларусы змогуць падаць дакументы на атрыманне ўкраінскага грамадзянства. Для гэтага спатрэбіцца прайсці праверку кампетэнтных органаў, а таксама здаць іспыты на веданне ўкраінскай мовы і гісторыі краіны.

Ганчарэнка назваў прапанаваныя меры «пазітыўнай дыскрымінацыяй» беларусаў, патлумачыўшы такую этнічнай, рэлігійнай і гістарычнай блізкасцю двух народаў.

– Наша задача – даць ім усе магчымасці жыць, нараджаць дзяцей, ствараць сем’і, будаваць бізнесы і быць часткай нашай вялікай краіны, – заявіў дэпутат.

– Легалізацыя беларусаў, увекавечанне памяці загінулых у вайне супраць Расіі – гэта звычайныя рэчы, зразумелыя для ўмоў мірнага часу, але ва ўмовах ваеннага часу гэта ўсё сапраўды адкладаецца на потым, – заявіў на канферэнцыі «Новая Беларусь» 8 жніўня ў Варшаве адказны за сувязі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі амбасадар МЗС Украіны па асаблівых даручэннях Яраслаў Чарнагор.

вс