Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія школы пераходзяць на электронныя дзённікі

26.08.2026 08:00
Што будзе з папяровымі дзённікамі, пакуль канчаткова не вырашана.
ШколаPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 студзеня ва ўсіх навучальных установах Беларусі плануюць увесці электронныя дзённікі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчыкпаведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на «Смартрэс».

Паводле слоў чыноўніка, да поўнага пераходу сістэмы ўжо падрыхтаваліся арганізацыйна і тэхнічна. Пакуль электронныя дзённікі ў эксперыментальным рэжыме выкарыстоўваюць прыкладна ў 300 школах.

Гэта неабходна, каб праверыць працу платформы пры штодзённай нагрузцы, наладзіць рэзервовае капіяванне і пераканацца ў яе надзейнасці.

Што будзе з папяровымі дзённікамі, пакуль канчаткова не вырашана. Пасля таго як электронная сістэма запрацуе паўнавартасна, Міністэрства адукацыі вызначыць, ці трэба адмаўляцца ад паперы.

Абрамчык таксама адзначыў, што адміністрацыя школы можа размеркаваць паміж настаўнікамі абавязкі па вядзенні электронных дзённікаў, прадугледзеўшы за гэта адпаведную аплату, прэмію або надбаўку.

Што тычыцца выкарыстання гаджэтаў на ўроках, то гэта не забаронена. Па ўзгадненні з настаўнікам вучні могуць карыстацца планшэтамі з электроннымі падручнікамі або смартфонамі.

аз

Беларуская школа ў Варшаве працягвае набор на новы навучальны год. Заняткі праходзяць анлайн і афлайн

25.08.2026 17:37
Праграмы па прадметах звязаны з афіцыйнымі айчыннымі праграмамі, што надае сістэмнасць у навучанні.