Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палітычны пераслед у Беларусі выходзіць за межы краіны

26.08.2026 13:21
Лукашэнкаўская рэпрэсіўная машына ўсё больш засяроджваецца на тых, хто знаходзіцца па-за межамі краіны.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Беларуская Рада культуры

Рэжым у Мінску спрабуе крыміналізаваць любыя праявы міжнароднай актыўнасці і ўвагі да Беларусі, зазначаюць праваабаронцы з цэнтру «Вясна».

На канец жніўня 2026 года ў Беларусі існуе 376 «экстрэмісцкіх фармаванняў» — і як мінімум 19 з іх звязаныя з замежнымі арганізацыямі.

Геаграфія пераследу пашырылася на ўвесь свет — ад суседняй Польшчы да далёкага Лас-Вегаса, тэматыка  ад медыя па адукацыю. Толькі за няпоўны 2026 год мінімум 70 інфармацыйных крыніц, якія маюць дачыненне да замежнікаў або дыяспар, былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Так у сакавіку 2026 года пад забарону трапілі BBC News (руская служба), «Голас Амерыкі» (VOA) і «Новая газета Еўропа». У чэрвені да іх далучыўся інтэрнэт-партал Voxeurope, у ліпені ды жніўні «экстрэмістамі» сталі партал Jam NEWS, Польскае агенцтва друку PAP, эстонскае выданне Postimees і сусветны гігант Euronews.

Пры гэтым рашэнні супраць замежных рэсурсаў, аб прызнанні іх «экстрэмісцкімі матэрыяламі», прымаюць рэгіянальныя суды ў Беларусі. Сёлета абсалютным лідарам у дадзенай справе  стаў суд Глускага раёну – на яго рахунку 14 такіх рашэнняў. Пераважна ў лютым суд прызнаваў «экстрэмісцкімі» матэрыялы, звязаныя з дыяспарамі і «Народнымі пасольствамі».
На другім месцы  суд Горацкага раёну з 11 рашэннямі. Ён спецыялізуецца на буйных СМІ і праваабарончых рэсурсах. Трэці  суд Нясвіжскага раёну, які ў красавіку паставіў на паток забарону суполак дыяспар, выносячы 10 рашэнняў.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл