Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларускім доме ў Варшаве пачынаюцца сустрэчы Клуба псіхалагічнай падтрымкі для жанчын

27.08.2026 08:27
Сёння 27 жніўня а 18:00 першая сустрэча ( ul. Kryniczna).
АнонсФэйсбук Беларуски дом у Варшаве

Гэта першая з 8 сустрэч Клуба псіхалагічнай падтрымкі для жанчын, якія пройдуць у Беларускім Доме.

Удзел бясплатны, але неабходная папярэдняя рэгістрацыя. Колькасць месцаў абмежаваная.

Клуб — гэта бяспечная прастора для беларусак, дзе можна гаварыць пра тое, што хвалюе, дзяліцца сваім досведам, атрымліваць падтрымку і шукаць новыя ўнутраныя апоры.

Разам з псіхолагам Наталляй Цынкевіч праз размовы, практыкаванні і псіхалагічныя тэхнікі жанчыны будуць працаваць з перажываннямі, з якімі бывае складана спраўляцца самастойна.
Наталля Цынкевіч — псіхолаг, кансультант у метадзе пазітыўнай псіхатэрапіі і эмігрантка з асабістым досведам адаптацыі. Наталля дапамагае людзям пражываць крызісныя моманты ў жыцці, эміграцыю і адаптацыю ў новай краіне.

Тэма першай сустрэчы — «Дзе зараз мой дом? Пошук адчування прыналежнасці да новай краіны».

Што дапамагае адчуць новае месца сваім? Як будаваць новае жыццё і пры гэтым не губляць сувязі з сабой і тым, што для мяне важна?

яс