Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»

27.08.2026 13:35
Украіна ў траўні прызначыла адказным за супрацоўніцтва з Беларуссю Яраслава Чарнагора.
Яраслаў ЧарнагорАрхіўнае фота/ svaboda.org

Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговы раз папоўніла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Сярод іншага пад забарону патрапіў Instagram-акаўнт Яраслава Чарнагора — дыпламата і спецпрадстаўніка Украіны па беларускіх пытаннях, паведамляе «Наша Ніва».

Украіна ў траўні прызначыла адказным за супрацоўніцтва з Беларуссю Яраслава Чарнагора. Яго прызначэнне было заклікана актывізаваць дыялог паміж афіцыйным Кіевам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Акрамя гэтага, у спіс «экстрэмісцкіх» уключылі:

Instagram-старонкі: «mаldzіs. world» (MALDZIS) і «vasilkov»; тэлеграм-канал «Доска объявлений (Poznań) | Барахолка», а таксама вядомую песню «Номера» гурта «ЛСП».

аз

Украіна плануе пашырыць паўнамоцтвы амбасадара, адказнага за кантакты з беларускімі дэмсіламі

30.05.2026 11:44
Гаворка ідзе пра Яраслава Чарнагора, якога ў сярэдзіне траўня прызначылі амбасадарам МЗС Украіны па асаблівых даручэннях.