Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Уладзімір Астапенка абраны кіраўніком дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у ПАРЕ

27.08.2026 17:45
Мэта дэлегацыі – прадстаўляць беларускія нацыянальныя інтарэсы на палях Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.
Уладзімір Астапенка t.me/rada_vision

Член фракцыі «Кааліцыя Латушкі і рух «За Свабоду» ў Каардынацыйнай радзе і прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па міжнароднаму і еўрапейскаму супрацоўніцтву Уладзімір Астапенка абраны кіраўніком дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у ПАРЕ. Першае паседжанне групы для прадстаўніцтва беларускіх нацыянальных інтарэсаў на палях Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы адбылося 26 жніўня, паведаміла Каардынацыйная рада.

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан накіраваў Старшыні ПАРЕ афіцыйнае паведамленне аб стварэнні дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл, у складзе якой, акрамя Астапенкі, апынуліся таксама: Павел Латушка (Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду»), Ксенія Луцкіна (Еўрапейскі выбар», Яўгеній Андрэйчык (Наступ), Аляксандра Мамаева (пазафракцыйная дэлегатка) і Ганна Скрыган (Аб'яднаная грамадзянская платформа).

У паведамленні спікер Каардынацыйнай рады таксама выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва са структурамі Рады Еўропы будзе ўзмацняцца і пашырацца на карысць незалежнай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі.

аз