Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка паехаў у Маскву на перамовы з Пуціным

28.08.2026 08:52
Паведамляецца, што перамовы сканцэнтраваныя на «забеспячэнні бяспекі».
Лукашэнка ў Маскве@pul_1

Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Маскву для абмеркавання двухбаковага супрацоўніцтва са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, паведамляе беларускае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА. У яго таксама запланавана сустрэча з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным.

Паводле звестак беларускага інфармацыйнага агенцтва, лідары ​​абедзвюх краін абмяняюцца «меркаваннямі па актуальных пытаннях» у рэгіёне і ў свеце. Перамовы таксама павінны быць сканцэнтраваны на «забеспячэнні бяспекі».

Чакаецца, што сустрэча Лукашэнкі і Мішусціна будзе прысвечана, сярод іншага, развіццю беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, паведамляе БелТА.

На гэтым тыдні Лукашэнка загадаў правесці праверку баявой гатоўнасці беларускіх вайскоўцаў, што нібыта было звязана з аўторкавым візітам у Маскву кіраўніка ЦРУ Джона Рэткліфа. Апошні сустрэўся там з кіраўніком Службы знешняй разведкі Расіі (СЗР) Сяргеем Нарышкіным. 

У інтэрвʼю журналістам у чацвер Нарышкін пацвердзіў «рабочую» размову з дырэктарам ЦРУ, але не раскрыў падрабязнасціяў сустрэчы. Ён адзначыў толькі, што ў гэтых перамовах «не было нічога незвычайнага».

PAP/юл