Колькасць стратных арганізацый за год павялічылася на 47% — з 396 да 582. Пры гэтым агульны памер чыстай страты гэтых прадпрыемстваў, наадварот, скараціўся на 14,7% — з 2 млрд. 40,1 млн. рублёў да 1 млрд. 739,6 млн. рублёў.
У сярэднім на адну стратную арганізацыю прыпала 2 млн. 989,1 тыс. рублёў чыстых страт супраць 5 млн. 151,8 тыс. рублёў годам раней.
Пры гэтым у цэлым па прамысловасці выручка ад рэалізацыі прадукцыі вырасла на 7,2% і дасягнула 117,8 млрд. рублёў, а чысты прыбытак склаў амаль 6 млрд. рублёў, павялічыўшыся на 19%.
Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі вырасла з 10/08% да 11/09%, а рэнтабельнасць продажаў — з 8,7% да 9,4%.
thinktanks.pro/ав