Наглядна гэтую сістэмную катастрофу ілюструе Мінскі трактарны завод (МТЗ) – ключавы флагман машынабудавання, які зараз вымушаны паспешліва згортваць сваю прысутнасць у Расіі, распавёў старшыня Народнага антыкрызіснага упраўлення (НАУ) Павал Латушка.
Палітык звярнуў увагу та тое, што нядаўна прызначаны генеральны дырэктар ААТ МТЗ Тарас Мурог у інтэрвʼю абʼявіў аб намеры істотна скараціць расійскую дылерскую сетку, якая ўключае 89 цэнтраў і 5 гандлёвых дамоў. Рашэнне падаецца пад традыцыйным соусам «аптымізацыі, павышэння якасці сэрвісу і стаўкі на буйных партнёраў», аднак за прыгожымі фармулёўкамі хаваецца татальны фінансавы правал на галоўным рынку збыту.
У цэлым, МТЗ завяршыў 2024 з чыстай стратай у 4,2 мільёна рублёў. Пры гэтым затаваранасць складоў перасягнула 140 працэнтаў ад месячнага абʼёму вытворчасці. Каб прадпрыемства не спынілася, толькі за мінулы год дзяржава накачала яго льготнымі крэдытамі і субсідыямі на суму звыш 1,4 мільярда рублёў.
Аднак сітуацыя заваду працягвае пагаршацца: у першым паўгоддзі 2026-га году абʼёмы рэалізацыі прадукцыі ў Расію праселі яшчэ на 2%.
Крыніца: Павел Латушка/юл