Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Алесь Бяляцкі на Нобелеўскай канферэнцыі: «У нас яшчэ ёсць што рабіць — у Венесуэле, Іране і Беларусі»

04.09.2026 13:48
У сваёй прамове былы палітзняволены казаў пра змены ў беларускім грамадстве, супрацоўніцтва аўтарытарных рэжымаў і неабходнасць аб'яднання сілаў, якія выступаюць за дэмакратыю і правы чалавека.
 .
Алесь Бяляцкі.Фота: ПЦ "Вясна"

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра 2022 года, беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі выступіў на Нобелеўскай канферэнцыі ў секцыі "Абарона дэмакратыі ва ўмовах росту аўтарытарызму". У сваёй прамове былы палітзняволены казаў пра змены ў беларускім грамадстве, супрацоўніцтва аўтарытарных рэжымаў і неабходнасць аб'яднання сілаў, якія выступаюць за дэмакратыю і правы чалавека.

Адной з галоўных думак выступу праваабаронцы стала тое, што сучаснае беларускае грамадства ўжо нельга разглядаць як постсавецкае. Паводле праваабаронцы, за апошнія дзесяцігоддзі яно змянілася, хоць палітычная сістэма засталася практычна той самай.

«Мы ўжо не постсавецкае грамадства. Мы — грамадства, якое падтрымлівае дэмакратыю. Але ўлады не змяніліся»

Праваабаронца таксама згадаў сваю маладосць і мары пра свабодную Беларусь. Ён адзначыў, што гэтыя мары пакуль не ажыццявіліся, таму праца дзеля перамен працягваецца.

ПЦ "Вясна"/"Свабода"

нг