Адвольнае ўжыванне заканадаўства аб экстрэмізме і тэрарызме, пераслед арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама наяўнасць рызык безграмадзянства (уключна з «пашпартным указам», які зрабіў немагчымым для беларусаў за мяжой атрымаць дакументы ў дыпламатычных прадстаўніцтвах) — на гэта ў Беларусі паказаў Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, — паведаміла «Вясна».
Улады Беларусі адказалі, што заканадаўчы падыход да процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму заснаваны на палажэннях Канстытуцыі краіны.
Камітэт заклікаў Беларусь паскорыць працэс далучэння да Канвенцыі аб скарачэнні безграмадзянства.
На гэта ўлады Беларусі адказалі, што заканадаўствам краіны прадугледжана магчымасць страты грамадзянства ў сувязі з набыццём законнай моцы прысуду, што пацвярджае яго ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці ды прычыненне ім цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі.
Беларусь як дзяржава-удзельніца Канвенцыі па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі нясе абавязак даваць справаздачу перад Камітэтам па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі аб ужыванні гэтай Канвенцыі.
яс