Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сябар Анджэя Пачобута: Анджэй застанецца ў Беларусі каля тыдня

08.09.2026 15:35
Барташ Вяліньскі паведаміў, што Пачобут падарожнічае з амерыканскай візай у пашпарце.
Анджэй Пачобут facebook.com/andrzej.poczobut.9

- Я размаўляў з Анджэем Пачобутам, які пацвердзіў, што перасек мяжу з Беларуссю, – сказаў ягоны сябар Барташ Вяліньскі (Bartosz Wieliński).

Журналіст выдання «Gazeta Wyborcza» падкрэсліў, што цяперашні візіт польскага актывіста ў Беларусь у першую чаргу мае прыватны характар.

Паводле яго, Анджэй Пачобут застанецца ў Беларусі каля тыдня, бо пазней у яго запланаваныя візіты ў ЗША і Канаду.

- Ён едзе толькі на тыдзень, у прыватнасці наведаць бацьку, знаёмыя мясціны, калегаў з СПБ. Гэта прыватнае, а не палітычнае падарожжа. Пазней у яго запланаваныя візіты ў Канаду і ЗША, таму ён падарожнічае з амерыканскай візай у пашпарце, – заявіў Вяліньскі.

Ён адзначыў, што ў Анджэя Пачобута былі асцярогі наконт гэтага візіту, але ён вырашыў паехаць у Беларусь, бо яго запэўнілі, што зможа вярнуцца.

- Ён едзе з трывогай, але рэалістычна мяркуе, што рэжыму не аплочваецца цяпер крыўдзіць яго. Маўляў, калі б яго хацелі забіць, то зрабілі б гэта даўно. Акрамя таго, яму паабяцалі – яго вызвалілі з турмы, далі пашпарт, загадалі перасячы мяжу і сказалі, што адміністрацыя Лукашэнкі абяцала, што ён можа вярнуцца ў Беларусь. У адпаведнасці з гэтым, ён вяртаецца на нейкі час, – кажа Барташ Вяліньскі.

Анджэй Пачобут быў вызвалены з беларускай з турмы пасля больш чым пяці гадоў пазбаўлення волі. Адразу пасля вызвалення ён падкрэсліў, што абавязкова вернецца ў Беларусь, але перад вяртаннем хацеў бы пераканацца, што на гэта дазволіць ягонае здароўе.

Ён таксама заявіў, што вернецца ў Беларусь у верасні.

Сам Анджэй Пачобут пакуль не каментуе сваёй паездкі ў Беларусь. На ягонай старонцы ў «Facebook» быў апублікаваны толькі здымак, падпісаны: «На рацэ Нёман».

IAR/аз

Анджэй Пачобут перасёк польскую мяжу і ўехаў у Беларусь

08.09.2026 12:58
Пачобут знаходзіўся ў Польшчы з канца красавіка, калі быў вызвалены з лукашэнкаўскай турмы.