Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца

08.09.2026 18:01
Пра гэта сведчаць статыстычныя даныя Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы.
Беларускія пашпартыЗдымак: Беларуская служба Польскага радыё

Дзейны дазвол на пражыванне ў Літве на 1 верасня 2026 года мела 47 872 грамадзяніны Беларусі, сведчаць статыстычныя даныя Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы.

Праведзены «Позіркам» аналіз паказаў, што за месяц іх колькасць зменшылася на 411, або на 0,85% (на 1 жніўня – 48.283), ад пачатку 2026 года – на 2.414, або на 4,80% (на 1 студзеня – 50.286), у гадавым вымярэнні – на 3.648, або на 7,08% (на 1 верасня 2025-га – 51.520), да 1 верасня 2024-га – на 13.684, або на 22,23% (61.556).

аз