Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусы Паўночнай Амерыкі заклікалі стварыць Сусветны беларускі кангрэс

09.09.2026 12:36
Канкрэтная мадэль, структура і паўнамоцтвы Сусветнага беларускага кангрэсу пакуль не вызначаныя. 
 2020-, .
Жнівень 2020-га, Мінск. Фота: Shutterstock

5–7 верасня ў Нью-Ёрку прайшла 36-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі — найстарэйшы рэгулярны форум беларускай дыяспары ЗША і Канады. Удзельнікі сустрэчы прапанавалі распачаць працу над стварэннем Сусветнага беларускага кангрэсу. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Ініцыятыва мае на мэце ўзмацніць сувязі паміж беларускімі арганізацыямі ў розных краінах і стварыць сталы механізм для іх супрацы. На думку ўдзельнікаў, беларуская дыяспара мае значны чалавечы, прафесійны і арганізацыйны патэнцыял, але рэгулярнага абмену інфармацыяй паміж яе асяродкамі пакуль недастаткова.

На сустрэчы таксама абмеркавалі міжнародную супрацу дыяспары і беларускую прысутнасць у сучаснай інфармацыйнай прасторы.

Ідэя кангрэсу знайшла адлюстраванне ў рэзалюцыі форуму. У ёй падкрэсліваецца асаблівая роля беларускай дыяспары ва ўмовах, калі мільёны беларусаў не могуць свабодна ўдзельнічаць у грамадскім і палітычным жыцці краіны.

Канкрэтная мадэль, структура і паўнамоцтвы Сусветнага беларускага кангрэсу пакуль не вызначаныя. Гэтыя пытанні прапануюць вынесці на шырокае абмеркаванне ў беларускай дыяспары.

эж