Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Літве затрымалі сем чалавек, у тым ліку трох памежнікаў, па справе аб кантрабандзе цыгарэт з Беларусі

09.09.2026 14:55
Следства пачалося пасля затрымання ў Лаздзійскім раёне каля беларускай мяжы 22 скрыняў з беларускімі цыгарэтамі, якія, імаверна, даставілі з дапамогай дронаў.
Літоўскі памежнік на ахове мяжы з БеларуссюКрыніца: State Border Guard Service/Lithuania/X

У Літве затрымалі сем чалавек, у тым ліку трох супрацоўнікаў Службы аховы дзяржаўнай мяжы, па справе аб кантрабандзе цыгарэт з Беларусі. Аперацыя прайшла ў ноч на 7 верасня і раніцай таго ж дня.

Паводле выдання «Позірк», следства пачалося пасля затрымання ў Лаздзійскім раёне каля беларускай мяжы 22 скрыняў з беларускімі цыгарэтамі, якія, імаверна, даставілі з дапамогай дронаў.

Каля грузу затрымалі двух чалавек, якія прыехалі забраць кантрабанду. Адначасова былі затрыманыя два памежнікі, якія знаходзіліся пры выкананні службовых абавязкаў. Яшчэ двух меркаваных арганізатараў перавозкі затрымалі ў Валкінінкаі, а галоўнага следчага Варэнскай памежнай каманды — на працоўным месцы.

Расследаванне вядзе Пагегяйская памежная каманда пад кіраўніцтвам пракурора Каўнаскай акруговай пракуратуры. З пачатку 2026 года чацвёра памежнікаў падазраюцца ў карупцыйных злачынствах.

эж