Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аўтазапчасткі ў Беларусі рэзка падаражэлі пасля адмены рэгулявання цэн

09.09.2026 18:04
Найбольш прыкметны рост назіраецца сярод недарагіх тавараў, дзе гандлёвая нацэнка традыцыйна вышэйшая.
Ілюстрацыя uliang/Shutterstock.com

Аўтамабільныя запчасткі ў Беларусі прыкметна падаражэлі пасля таго, як 19 ліпеня іх выключылі з пераліку тавараў, цэны на якія рэгулююцца дзяржавай паводле пастановы №713. Пра гэта піша «Наша Ніва».

Цяпер пастаўшчыкі, дыстрыб'ютары і крамы могуць самастойна вызначаць нацэнку. Адзін з аўтамабілістаў параўнаў аднолькавы набор запчастак у красавіку і жніўні: яго кошт вырас з 246 да 412 рублёў — на 67%. Шпулька запальвання падаражэла ўдвая, істотна выраслі цэны на фільтры і свечкі.

Найбольш прыкметны рост назіраецца сярод недарагіх тавараў, дзе гандлёвая нацэнка традыцыйна вышэйшая. Для бізнесу адмена абмежаванняў, наадварот, азначае вяртанне да ранейшай мадэлі, пры якой аптовая цана залежыць ад аб'ёму закупак.

Ёсць і іншыя прычыны падаражання. За гэты перыяд беларускі рубель страціў да долара і еўра каля 6–7%, а запчасткі пераважна прывязаныя да замежных валют. На канчатковы кошт таксама ўплываюць лагістычныя выдаткі, а сусветнае падаражанне маторнага масла стварае дадатковы ціск на цэны.

эж