Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі пачаўся новы этап вызвалення палітвязняў

16.09.2026 11:12
Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША заявіў, што Беларусь і ЗША дасягнулі «вялікага прагрэсу» на перамовах.
Лукашэнка і прадстаўнік ЗША Коўл сустрэліся ў МінскуREUTERS

16 верасня ў Беларусі пачалося чарговае памілаванне палітвязняў пасля перамоваў спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам, якія прайшлі напярэдадні ў Мінску. Увечары сваякі некаторых зняволеных даведаліся, што ўжо раніцай змогуць забраць сваіх блізкіх з калоній. Пра гэта паведаміла Беларуская асацыяцыя палітвязняў «ДаВолі».

Сёння дзяржаўныя СМІ паінфармавалі, што Беларусь вызваліць 25 чалавек, а ЗША ў сваю чаргу здымуць санкцыі з ААТ «Лакокраска» і канцэрна «Беллесбумпром». Вызваленых палітвязняў вывезлі ў Літву.

Беларусь і ЗША дасягнулі «вялікага прагрэсу» на перамовах, пра гэта спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў дзяржаўным СМІ ў Мінску пасля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам.

— Гэтыя перамовы працягнуцца. Мы дасягнулі вялікага прагрэсу, з майго пункту гледжання. І мы працягнем нашу сумесную працу, — сказаў Коўл. — Бакі працягнуць працу па вырашэнні пытанняў, якія застаюцца. Калі ўсе пытанні будуць вырашаныя і ўзгодненыя абодвума бакамі, адбудуцца дадатковыя вызваленні людзей і зняцце санкцый з беларускіх кампаній, — зазначыў Джон Коўл.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл