— Мы ўзгаднілі прамежкавы дагавор, дамоўленасць, — заявіў Джон Коўл.
Вынікам гэтай дамоўленасці стала вызваленне 25 палітычных зняволеных, якіх вывезлі ў Літву.
Паводле яго, ЗША працягнуць працу над паляпшэннем амерыканска-беларускіх адносін і вызваленнем новых людзей у найбліжэйшай будучыні.
— Мы яшчэ не скончылі! — дадаў спецпасланнік. — Бакі працягнуць працу па вырашэнні пытанняў, якія застаюцца. Калі ўсе пытанні будуць вырашаныя і абодвума бакамі ўзгодненыя, будуць дадатковыя вызваленні асоб і зняцце санкцый з беларускіх кампаній.
Вызваленыя: журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і яго жонка Ірына Злобіна; Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў; заснавальнік культавай крамы Symbal.by Павел Белавус; былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў; валанцёрка гомельскай «Вясны» Святлана Якубовіч; асуджаны па справе «Чорнай кнігі Беларусі» Павал Петручэня; музыкі TOR BAND Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчык; адвакатка Анастасія Лазарэнка; сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa Таццяна Кузіна; музыка, майстар па вырабе гусляў Алесь Чумакоў; актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алена Лазарчык; былы следчы і ініцыятар праекта ByChange Яўген Юшкевіч; былая гендырэктарка TUT.BY Людміла Чэкіна; журналіст Кірыл Пазняк; Андрэй Цалюк; Дзяніс Сальмановіч; Ілля Верамееў; кнігавыдавец Зміцер Колас; 66-гадовая жыхарка Гомеля Вольга Строева; былы супрацоўнік міліцыі Кірыл Гняздзілаў; затрыманы па справе Зельцэра Сяргей Рабцаў; журналістка Пазняк Яніна;
Вясна/ав