Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Адкрыты збор на экстраную дапамогу вызваленым палітзняволеным

16.09.2026 12:32
Мэта збору — выплаціць па мінімум 1 тысячы еўра кожнаму вызваленаму. 
З'явіліся фотаздымкі вызваленых палітвязняў Крыніца: фэйсбук Asta Andrijauskienė

BYSOL адкрыў збор на экстраную дапамогу вызваленым палітзняволеным. Мэта збору — выплаціць па мінімум 1 тысячы еўра кожнаму вызваленаму. Гэтыя сродкі спатрэбяцца на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў, бытавыя выдаткі.

Большасць збораў закрываецца дзякуючы зусім невялікім ахвяраванням. Таму абсалютна любы данат дапамагае агульнай мэце  звяртае ўвагу BYSOL.

— Акрамя матэрыяльнай падтрымкі, гэта важны жэст салідарнасці і чалавечага ўдзелу. У зняволенні людзям гадамі ўнушаюць, што пра іх забыліся і нікому не цікавы іх лёс. Наша агульная падтрымка дапаможа вярнуць пачуццё ўласнай годнасці, адчуванне апоры і сувязі з людзьмі, якія іх чакалі. Большасць нашых збораў закрываецца дзякуючы зусім невялікім ахвяраванням. Таму абсалютна любая сума — гэта рэальны ўнёсак у чыюсьці магчымасць аднавіцца.

Збор будзе актыўны да 16 кастрычніка 2026 года. Сума збору — 25 тысяч еўра.

ав