Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія і Украіна ў Беларусі абмяняліся целамі загінулых вайскоўцаў

17.09.2026 12:40
Вядома сама меней пра двух загінулых беларусаў, целы якіх не могуць эвакуяваць з месца іх гібелі больш за тры гады.
 .
Украінскі сцяг.Pixabay.com/jorono/CC0 Creative Commons

У Каардынацыйным штабе Украіны ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі паведамілі пра перадачу Расіяй целаў 252 загінулых, якія нібыта належаць украінскім вайскоўцам, паведамляе «Свабода».

— Следчыя праваахоўных органаў супольна з экспертнымі ўстановамі МУС правядуць усе неабходныя экспертызы і правядуць ідэнтыфікацыю рэпатрыяваных цел, — адзначылі ў штабе.

Згодна з інфармацыяй расійскага боку, Украіна вярнула Расіі целы 23 загінулых расійцаў.
Абмен адбыўся пры пасярэдніцтве Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа.

Прапорцыя колькасці целаў вайскоўцаў Украіны і Расіі не адпавядае суадносінам рэальных стратаў бакоў на вайне. Паводле экспертаў, большыя страты нясе той бок, які наступае, а эвакуяваць з поля бою целы загінулых складаней войску, што адступае.

Раней украінскі бок паведамляў, што падчас такіх абменаў Расія перадае Украіне і «целы расійскіх вайскоўцаў — змешаныя з целамі ўкраінцаў». Украінцы апублікавалі шэраг доказаў гэтага, у тым ліку вайсковыя дакументы загінулых расейцаў. У Расіі дагэтуль такія выпадкі не каментавалі. Колькасць зніклых без вестак і загінулых на вайне расійскіх вайскоўцаў афіцыйна невядомая.

Вядома сама меней пра двух загінулых беларусаў, целы якіх не могуць эвакуяваць з месца іх гібелі больш за тры гады.

аз