Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» у КР вылучыла кандыдатуру Веранікі Станкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК

17.09.2026 17:50
Пазіцыю прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы да 9 жніўня ўзначальвала Вольга Зазулінская.
a a
Каардынацыйнaя Радat.me/rada_vision

Фракцыя «Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» ў Каардынацыйнай Радзе вылучыла кандыдатуру Веранікі Станкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце (АПК), паведамляе «Позірк».

Структура, як паведамляецца ў яе тэлеграм-канале, прапануе правесці слуханні па яе кандыдатуры на наступным агульным паседжанні КР і выставіць пытанне на галасаванне.

Пазіцыю прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы да 9 жніўня ўзначальвала Вольга Зазулінская, якая цяпер кіруе Місіяй дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве. Святлана Шаціліна, якая раней узначальвала місію, была абраная ў Каардынацыйную раду і працягне там сваю працу, у тым ліку па ўкраінскім напрамку.

Абавязкі на пасадзе ў АПК часова выконвае Юлія Міцкевіч (экс-намесніца Зазулінскай).
30-гадовая Станкевіч — сябра КР, каардынатар ініцыятывы «Вольныя», якая дапамагае былым палітзняволеным.

аз