Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

18.09.2026 13:31
Амерыканскі бок выканаў абяцанне, дадзенае пасля апошняга візіту спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла ў Мінск.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Злучаныя Штаты Амерыкі 17 верасня 2026 года выключылі ААТ «Лакафарба» і канцэрн «Беллеспаперпрам» са спісу асоб і арганізацый, якія знаходзяцца пад санкцыямі Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША.

Такім чынам амерыканскі бок выканаў абяцанне, дадзенае пасля візіту спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла ў Мінск 16 верасня, нагадвае «Наша Ніва».

Пасля гэтага візіту на свабоду выйшлі 25 палітычных зняволеных. Узамен ЗША паабяцалі зняць санкцыі з дзвюх беларускіх кампаній — акурат «Лакафарбы» і «Беллеспаперпрама».

аз