Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На авіябазе ў Мачулішчах прайшлі масавыя арышты афіцэраў

21.09.2026 14:41
КДБ узяў пад варту не менш за дзесяць чалавек, якіх абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй.
Будынак КДБ у МінскуDomena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=125409

Арышт адстаўнога падпалкоўніка Дзмітрыя Зары прывёў да таго, што КДБ як катком прайшоўся па афіцэрскім складзе авіябазы ў Мачулішчах, паведамляе «Наша Ніва».

Вядома пра арышт не менш за дзясятак чалавек, якіх падазраюць у камунікацыі з Зарой — што інтэрпрэтуецца як супрацоўніцтва з Абʼяднаным пераходным кабінетам і яго былым «міністрам абароны», камандзірам дэсантнікаў Валерам Сахашчыкам.

Затрыманыя — былыя саслужыўцы Зары, знаёмыя з ім асабіста. У асноўным гэта пілоты з доўгай выслугай, сярод іх палкоўнікі. Гэтымі людзьмі цяпер запоўнена СІЗА КДБ.

«Наша Ніва» пакуль не мае дакладнай інфармацыі, якое абвінавачванне выстаўленае афіцэрам, але па логіцы цяперашніх працэсаў, гэта можа быць як і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», так і «здрада дзяржаве».

Крыніца: «Наша Ніва»/юл