Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Праваабаронцы просяць паведамляць пра людзей, якія засталіся за кратамі

22.09.2026 18:12
«Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня».
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/FotoDax

Беларускія абаронцы правоў чалавека звяртаюцца да былых палітвязняў: дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі. Яны просяць паведаміць пра людзей, з якімі тыя, хто ўжо выйшаў, адбываў пакаранне ў СІЗА, калоніі і ШІЗА, ды падзяліцца ёй з праваабаронцамі.

Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў табліцы палітвязняў ПЦ «Вясна».

Праваабаронцы адзначаюць, што для іх важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.

— Рэжым робіць усё, каб стварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам,  падсумоўваюць аўтары звароту.

ПЦ «Вясна»/нг