Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі ўжо кожнае пятае прадпрыемства стратнае

23.09.2026 14:33
Найгоршая сітуацыя склалася ў Мінску, дзе са стратамі працуе амаль кожнае чацвёртае прадпрыемства — 24,3%.
МТЗWikipedia

У Беларусі працягвае расці доля стратных прадпрыемстваў: у студзені—ліпені 2026 года такімі былі 20,2% арганізацый. Для параўнання, пяць гадоў таму паказчык складаў 16,5%. Пра гэта паведамляе «Позірк», спасылаючыся на Белстат.

Найгоршая сітуацыя склалася ў Мінску, дзе са стратамі працуе амаль кожнае чацвёртае прадпрыемства — 24,3%. Адзіным рэгіёнам, дзе сітуацыя крыху палепшылася, стала Магілёўская вобласць.

Адначасова зніжаецца эфектыўнасць бізнесу: рэнтабельнасць продажаў за пяць гадоў скарацілася з 8,1% да 6,7%. Запазычанасць юрыдычных асоб перад банкамі таксама працягвае расці.

Важным фонам застаецца дзяржаўная падтрымка нерэнтабельных прадпрыемстваў. Улады Беларусі працягваюць накіроўваць ім бюджэтныя сродкі і павялічваць дзяржаўныя долі ў іх статутных фондах. У чэрвені прэм’ер Аляксандр Турчын прызнаў, што колькасць стратных прадпрыемстваў у Беларусі стала найбольшай за апошнія сем гадоў.

эж