Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кубракоў хоча дазволіць МУС прымаць рашэнні без санкцыі пракурора

23.09.2026 17:04
Кубракоў таксама назваў прыярытэтам прафілактычную працу на прадпрыемствах, каб «не дапусціць уцягвання людзей у дэструктыўны рух».
    .
Міністр МУС Беларусі Іван Кубракоў.t.me/minobl_uvd

Кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў прапанаваў пашырыць паўнамоцтвы сілавікоў, каб у «асаблівых умовах» яны маглі прымаць асобныя рашэнні без санкцыі пракурора. Прапанова прагучала падчас камандна-штабных вучэнняў у Гомелі, дзе адпрацоўваюць у тым ліку дзеянні пры масавых беспарадках. Пра гэта паведамляе «Белсат».

— Трэба прапрацаваць пытанне, каб пры дзеяннях у асаблівых умовах мы маглі прымаць пэўныя рашэнні без санкцыі пракурора, — заявіў Кубракоў. Для гэтага ён прапануе пашырыць паўнамоцтвы кіраўнікоў Аператыўна-сітуацыйнага штаба МУС.

Міністр таксама назваў прыярытэтам прафілактычную працу на прадпрыемствах, каб «не дапусціць уцягвання людзей у дэструктыўны рух».

Падчас вучэнняў сілавікі правяраюць фізічную падрыхтоўку, гатоўнасць спецпадраздзяленняў да выкарыстання зброі і да дзеянняў пры пратэстах. Пасля 2020 года на беларускіх прадпрыемствах рэгулярна праводзяць ідэалагічныя мерапрыемствы, а супрацоўнікаў затрымліваюць у тым ліку непасрэдна на працоўных месцах за палітычную актыўнасць.

эж