Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

2 — 4 кастрычніка ва Уроцлаве пройдзе PRADMOVA

24.09.2026 11:50
Тэма сёлетняй «Прадмовы» — «Чужая Бацькаўшчына». 
.
..

Фестываль інтэлектуальнай кнігі збярэ беларускіх пісьменнікаў, перакладчыкаў, выдаўцоў, даследчыкаў, мастакоў і музыкаў. На працягу трох дзён адбудуцца больш за тры дзясяткі сустрэч, дыскусій, кніжных прэзентацый, паэтычных і музычных падзей. Асобная частка праграмы падрыхтавана для дзяцей.

Тэма сёлетняй «Прадмовы» — «Чужая Бацькаўшчына». Ва Уроцлаве размова пойдзе пра жыццё паміж краінамі і мовамі, эміграцыю, памяць пра дом, пераклад і тое, як беларуская культура працягвае развівацца па-за межамі Беларусі.

Фестываль адкрыецца 2 кастрычніка дыскусіяй «Ці магчымы раман з Польшчай? Беларускія аўтары і іх перакладчыкі». Размова пойдзе пра беларускую літаратуру ў польскім кантэксце і пра тое, што адбываецца з кнігай у падарожжы з адной мовы ў другую.

Падчас фестывалю пройдзе прэзентацыя новых выданняў, у прыватнасці, новага выдання «Доўгай дарогі дадому» Васіля Быкава і беларускіх выданняў Рэя Брэдберы — «Віно з дзьмухаўцоў», «Марсіянскія хронікі» і «451° паводле Фарэнгейта».

Адна з важных размоў суботы будзе прысвечаная эміграцыі і свабодзе. У дыскусіі «Эміграцыя і свабода: Ян Новак-Езяраньскі, Ежы Гедройць і сучасныя выклікі «Роднай Еўропы»» удзельнікі будуць гаварыць пра культуру і інтэлектуальнае жыццё па-за межамі краіны, пра досвед польскай эміграцыі і пра тое, што ён можа сказаць пра беларускую сітуацыю сёння.

Асобная частка праграмы звязаная з турэмным досведам Суботу завершыць «Ноч паэзіі і музыкі».

Поўная праграма на сайце фестывалю.


Белліт/ав