У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) растлумачылі, што рэгуляванне ўводзіцца з мэтай «абароны ўнутранага рынку і, адпаведна, забеспячэння беларускіх спажыўцоў якаснай беларускай прадукцыяй па даступных цэнах», паведамляе «Люстэрка».
Ліцэнзіі будзе выдаваць МАРГ — па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, які можа як адобрыць заяўку, так і адмовіць у ёй.
— Падставай для адмовы Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання ў выдачы ліцэнзіі будзе з'яўляцца магчымасць набыцця на дату паступлення заявы яблыкаў беларускай вытворчасці, аналагічных увозімым, — дадалі ў МАРГ.
Гэтае абмежаванне не датычыцца тавараў з краін Еўразійскага эканамічнага саюза, у які, акрамя Беларусі, уваходзяць Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Расія.
Нагадаем, амаль 94 працэнты імпартных яблыкаў у Беларусь паступаюць з Польшчы. Менавіта гэтая краіна рэгулярна «ратуе» Беларусь, калі ўзнікаюць праблемы з гэтай садавінай.
яс