Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект

28.09.2026 17:45
Цэнзура і забарона выступаў незалежных дзеячаў культуры застаюцца адным з інструментаў ціску на культурную прастору Беларусі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Tyli Jura/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Мінску пад забарону трапіла публічная культурна-асветніцкая дзейнасць мастака Сяргея Філіпава. Ён больш не мае магчымасці праводзіць творчыя сустрэчы і лекцыі ў сталіцы, паведамляе reform.news.

На працягу апошняга года Філіпаў быў куратарам асветніцкага праекта, у межах якога адбылося каля двух дзясяткаў імпрэзаў на шасці розных пляцоўках (у тым ліку ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна). Творчыя сустрэчы праходзілі з удзелам вядомых беларускіх дзеячаў культуры і краязнаўцаў.

Сяргей Філіпаў — беларускі пісьменнік, мастак і дзеяч культуры. Аўтар кніг і публікацый пра гісторыю Мінска, гарадскі быт і нефармальныя субкультуры 1970-х — 1980-х гадоў. Таксама вядомы як адзін з піянераў рэкламнай справы ў Беларусі.

Цэнзура і забарона выступаў незалежных дзеячаў культуры застаюцца адным з інструментаў ціску на культурную прастору Беларусі.

аз