У ноч на 29 верасня беспілотнікі атакавалі міжнародны аўтамабільны пункт пропуску «Чырвоны Камень» на расійска-беларускай мяжы. Пра атаку паведаміў Telegram-канал Supernova+, апублікаваўшы відэа з месца здарэння.
На кадрах бачныя пашкоджанні інфраструктуры пункта пропуску і наступствы пажару. «Чырвоны Камень» размешчаны на расійскім баку мяжы насупраць беларускага пункта пропуску «Селішча» ў Гомельскай вобласці. Праз яго ажыццяўляецца аўтамабільная сувязь паміж Расіяй і Беларуссю.
Паводле канала Supernova+, праз маштаб пашкоджанняў паўнавартасная праца пункта пропуску ў бліжэйшы час можа быць ускладнена.
Гэта ўжо не першы інцыдэнт у раёне «Чырвонага Каменя». 27 верасня паблізу пункта быў пашкоджаны грузавік. Інфармацыі пра пацярпелых у выніку апошняй атакі няма. Афіцыйнай інфармацыі таксама пакуль няма.
nv.ua/эж