Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На фоне ўдараў па расійскай чыгунцы цягнік з Адлера паехаў у Мінск іншым шляхам

29.09.2026 16:24
Для перавозкі пасажыраў прызначаны дадатковыя цягнікі ў Гомель і з Гомеля.
. .
Чыгунка. Ілюстрацыя.Фота: Наталля Грышкевіч / Беларуская служба Польскага радыё

Цягнік Адлер — Мінск, які выехаў 27 верасня, будзе ехаць да беларускай сталіцы праз Оршу замест Гомеля, паведаміла Беларуская чыгунка.

— Паводле інфармацыі, якая паступіла ад ААТ „РЖД“, па тэхнічных прычынах 29 верасня 2026 года цягнік № 301 Адлер — Мінск адпраўленнем з Адлера 27 верасня 2026 года ў 17.52 і прыбыццём у Мінск 29 верасня 2026 года ў 17.10 будзе прытрымлівацца змененых раскладаў. Гомеля) да Мінска. У Мінск цягнік прыбудзе арыентыровачна ў 18.20 (замест 17.10), — паведаміла БЧ.

Для перавозкі пасажыраў прызначаны дадатковыя цягнікі ў Гомель і з Гомеля.

Расійская чыгуначная інфраструктура на прыгранічнай з Беларуссю Браншчыне знаходзіцца пад ударамі дронаў. Так, паведамлялася, што 29 верасня быў атакаваны перагон Трасна — Ржаніца. Да гэтага пад удар трапіла станцыя Унеча, праз якую ў Беларусь едуць цягнікі з курортных Анапы і Адлера — БЧ ужо інфармавала 28 верасня аб перанакіраванні саставу з Анапы.

нг