Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Урад Літвы ўхваліў законапраект, які забараняе грамадзянам Расіі і Беларусі набываць нерухомасць блізу стратэгічных абʼектаў

01.10.2026 11:43
У сераду ўрад Літвы ўхваліў законапраект, які забараняе грамадзянам Расіі і Беларусі набываць нерухомасць у раёнах, размешчаных паблізу стратэгічных абʼектаў, нават пры наяўнасці ў іх дазволу на жыхарства.
Вежа з літоўскім сцягам на Замкавай гары ў Вільніjackmac34/pixabay.com/CC0

Грамадзянам Беларусі без дазволу на жыхарства таксама будзе забаронена набываць нерухомасць, у той час як для расіян такая забарона ўжо была прадугледжана ў папярэднім законапраекце.

Абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на выпадкі пераходу нерухомасці ў спадчыну.

Калі Сейм зацвердзіць гэтыя папраўкі, яны набудуць моц 1 студзеня наступнага года.

Раней Латвія і Фінляндыя ўвялі забарону на набыццё нерухомасці грамадзянамі Беларусі і Расіі, зрабіўшы выключэнне для тых, хто мае дазвол на жыхарства ў адпаведных краінах. Цяпер падобную забарону плануе ўвесці і Эстонія.

LRT/ав