Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Швейцарыі адкрыецца абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку. Урачыстасць пройдзе на беларускай мове

06.10.2026 15:14
Помнік быў усталяваны ў кастрычніку 2017 годзе да 200-й гадавіны з дня смерці Касцюшкі.
17  2026         .
17 кастрычніка 2026 года ў швейцарскім Золатурне адкрыецца абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку.Фота: maldzis.world

17 кастрычніка 2026 года ў швейцарскім Золатурне адкрыецца абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку. Урачыстасць пройдзе па-беларуску.

Помнік быў усталяваны ў кастрычніку 2017 года з ініцыятывы заснавальніка і тагачаснага кіраўніка Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі Алеся Сапегі да 200-й гадавіны з дня смерці Касцюшкі, паведамляе Reform.news.

Цяпер ініцыятыва MALDZIS разам з Фондам Марыі Магдалены Радзівіл, які ўзначальвае Сапега, зрабіла для помніка падмурак з беларускага валуна і новую мемарыяльную шыльду. Праект рэалізаваны на прыватныя сродкі Максіма Баграцова, Філіпа Дайнэкі і мецэнаткі, якая пажадала застацца непублічнай.

Апрацоўка каменя і выраб шыльды былі зроблены ў Мінску. На пачатку 2026 года валун і шыльда, а таксама брукаванка для добраўпарадкавання тэрыторыі вакол помніка былі дастаўлены з Беларусі ў Польшчу, а пазней — у Швейцарыю. Мантаж помніка на валун і добраўпарадкаванне навакольнай тэрыторыі беларускай брукаванкай былі зробленыя швейцарскім бокам у ліпені.

Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся ў 1746 годзе ў маёнтку Мерачоўшчына ў Вялікім Княстве Літоўскім — цяпер гэта Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці. Ён удзельнічаў у Амерыканскай рэвалюцыі, атрымаў ганаровае грамадзянства Францыі і ўзначаліў паўстанне 1794 года супраць расійскай акупацыі. Касцюшка памёр у Золатурне 15 кастрычніка 1817 года.

вс