Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу

06.10.2026 17:49
Універсітэт прысудзіў ёй званне чатыры гады таму. Пра гэта Марыя даведалася з ліста сваёй сястры Таццяны Хоміч.
Марыя Калеснікава Autorstwa Сильные Новости: GomelTube - YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=fJUopSv5VLY – Zobacz/zapisz zarchiwizowane wersje na archive.org oraz archive.today 35m28s, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=93738024

Марыя Калеснікава прыняла званне ганаровай прафесаркі Універсітэта Моцартэум у аўстрыйскім Зальцбургу, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на ORF.

Універсітэт прысудзіў ёй званне чатыры гады таму. Пра гэта Марыя даведалася з ліста сваёй сястры Таццяны Хоміч. Гэта было апошняе паведамленне, якое дайшло да яе перад працяглай ізаляцыяй.

У будучыні Калеснікава будзе часта бываць у Зальцбургу. Яна плануе выкладаць у Моцартэуме і працаваць там над доктарскай дысертацыяй.

Звяртаючыся да студэнтаў, Калеснікава прыгадала момант, калі ў 2020 годзе беларускія сілавікі спрабавалі прымусова вывезці яе з краіны, але яна парвала пашпарт на мяжы і засталася ў Беларусі.

— Часам на прыняцце рашэння застаецца мала часу, а ціск і страх вельмі вялікія. У кабінеце, дзе вас прымушаюць зрабіць выбар, вы, магчыма, праведзяце 15 секунд. А пасля ўсё жыццё будзеце глядзець на сябе ў люстэрка. Я жадаю вам, каб у такі момант вы змаглі прыняць рашэнне, пасля якога зможаце глядзець у люстэрка без сораму, — сказала яна.

вс