Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прыхільны Мінску Еўразійскі банк прагназуе інфляцыю ў Беларусі на ўзроўні 5% 

12.10.2026 15:14
У верасні гадавая інфляцыя паскорылася да 4,6% супраць 4,5% у жніўні.
Беларускія рубліShutterstock.com

Інфляцыя ў Беларусі па выніках 2026 года складзе каля 5%, прагназуюць аналітыкі Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР). Як паведамляе Reform.news, ацэнка грунтуецца, у тым ліку, на свежай статыстыцы росту цэн.

У верасні гадавая інфляцыя паскорылася да 4,6% супраць 4,5% у жніўні. Найбольш прыкметна падаражэлі паслугі: тэмпы росту цэнаў у гэтым сектары павялічыліся да 9% у гадавым вымярэнні.

Аналітыкі ЕАБР таксама звяртаюць увагу на нехарчовыя тавары. Іх падаражанне паскорылася да 3,7% з 3,2% у жніўні. Адным з фактараў стала скарачэнне пераліку тавараў, цэны на якія рэгулюе дзяржава.

Такім чынам, нягледзячы на тое, што вераснёўскі паказчык застаецца ніжэйшым за прагнозны гадавы ўзровень, дынаміка цэн сведчыць пра захаванне інфляцыйнага ціску.

эж