Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Яндэкс.Таксі» часова не падключае новых перавозчыкаў у Беларусі

15.10.2026 18:03
Маштабныя перабоі ў працы сэрвісаў «Яндэкса» пачаліся пасля серыі атак украінскіх дронаў на дата-цэнтры кампаніі.
..
«Яндэкс.Таксі».Здымак з адкрытых крыніц

У Беларусі часова абмежаванае падключэнне новых перавозчыкаў да «Яндэкс.Таксі». Пра гэта паведамляе Асацыяцыя прафесійных перавозчыкаў пасажыраў, інфармуе «Еўрарадыё».

На сайце службы пры спробе зарэгістраваць новага партнёра з'яўляецца паведамленне: «Форма закрытая. Аўтар формы скончыў прыём адказаў».

У асацыяцыі тлумачаць, быццам гэтая мера неабходная для стабільнай працы тых, хто ўжо супрацоўнічае з «Яндэкс.Таксі». Форму абяцаюць нанова адкрыць, «як толькі ўсё адновяць».

Маштабныя перабоі ў працы сэрвісаў «Яндэкса» пачаліся пасля серыі атак украінскіх дронаў на дата-цэнтры кампаніі. За некалькі дзён былі пашкоджаныя адразу тры ключавыя дата-цэнтры ў розных рэгіёнах Расіі.

вс