Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Перад завочным судом сілавікі прыходзілі да сваякоў заснавальніцы Dissidentby

16.10.2026 10:14
Марына Касінерава — беларуская праваабаронца, экаактывістка і прадстаўніца анархісцкага руху.
 .
Марына Касінерава. Фота з Facebook

У Беларусі не спыняюцца затрыманні і ператрусы, адміністрацыйныя і крымінальныя суды, захоўваюцца жорсткія ўмовы ўтрымання ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць «экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі». Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.

Па словах Марыны Касінеравай, яе шукалі ў сваякоў. Адным казалі, што яна нібыта вярнулася ў Беларусь, іншым — што яе «усё роўна дэпартуюць» і прызначаць «вялікі тэрмін». Аб гэтым яна паведаміла ў Facebook.

Сама Марына звязвае гэтыя візіты з хадайніцтвам, якое яна накіравала, каб яе пазнаёмілі з прызначаным «абаронцам» і растлумачылі, за што збіраюцца судзіць.

Марына Касінерава — беларуская праваабаронца, экаактывістка і прадстаўніца анархісцкага руху, адна з заснавальніц праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, якая займаецца дакументаваннем палітычнага пераследу, аналізам і сістэматызацыяй інфармацыі аб рэпрэсіях. Ініцыятыва таксама кансультуе палітвязняў і іхнія сем'і.

Сёння пачынаецца завочны суд над ёй, а таксама яе мужам Вячаславам Касінеравым. Ім ставяць у віну шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Вячаславу інкрымінуюць ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ч. 4 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 4 арт. 16 і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 4 арт. 16 і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), а таксама ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Марыну Касінераву, акрамя гэтых артыкулаў, абвінавачваюць таксама па ч. 2 арт. 361-1 КК (паўторнае стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або кіраўніцтва ім).

Справу разглядаюць у парадку спецыяльнай вытворчасці.

нг