Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка засакрэціў шэсць пунктаў указа аб будаўніцтве цэлюлознага завода ў Наваполацку

17.10.2026 12:37
Прадпрыемства магутнасцю 800 тысяч тон прадукцыі штогод плануюць размясціць на тэрыторыі былога завода бялкова-вітамінных канцэнтратаў.
Аляксандр Лукашэнкакрыніца: Тэлеграм-канал «Пул Першага»

Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве цэлюлознага завода ў Наваполацку, засакрэціўшы шэсць яго пунктаў. Прадпрыемства магутнасцю 800 тысяч тон прадукцыі штогод плануюць размясціць на тэрыторыі былога завода бялкова-вітамінных канцэнтратаў.

Як паведамляе «Белсат», дакумент падпісаны 14 кастрычніка і апублікаваны 17-га. Адкрытымі засталіся толькі палажэнні аб скасаванні папярэдніх указаў і неадкладным набыцці моцы новым дакументам. Прычыны сакрэтнасці невядомыя.

У 2012 годзе завод перадалі кампаніі «Інтэрсэрвіс», якая належала набліжанаму да Лукашэнкі бізнесоўцу Мікалаю Вараб'ю, што знаходзіцца пад еўрапейскімі санкцыямі.

Напярэдадні публікацыі ўказа Лукашэнка паабяцаў Вараб'ю новыя землі і датацыі для жывёлагадоўчага комплексу. Аднак пацверджання сувязі гэтых абяцанняў з новым праектам няма.

эж