З 19 кастрычніка па 1 лістапада супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы будуць дапамагаць латвійскім калегам маніторыць латвійска-беларускую мяжу, гаворыцца ў заяве латвійскай Дзяржаўнай памежнай службы.
Палякі акажуць Латвіі «тэарэтычную і практычную падтрымку ў галіне памежнага кантролю» і падзеляцца вопытам, паведамляе «Еўрарадыё».
Удзел польскіх экспертаў памежнай службы заснаваны на пагадненні аб трансгранічным супрацоўніцтве паміж Дзяржаўнай памежнай службай Латвіі і Памежнай службай Польшчы. Яно было падпісана два тыдні таму.
У гэтым годзе ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва прадстаўнікі фінляндскай, эстонскай і літоўскай памежных служб таксама аказвалі падтрымку латвійскім памежнікам.
вс