У Мінскім абласным судзе за «здраду дзяржаве» асудзілі 23-гадовага афіцэра з Бабруйску Яўгена Жарыкава. Яму прызначылі 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у 500 базавых велічынь (22 тыс. 500 рублёў). Справу разглядалі ў закрытым рэжыме, падрабязнасці абвінавачання невядомыя. Прысуд вынеслі яшчэ ў маі, але праваабаронцы «Вясны» пра яго даведаліся толькі цяпер.
Яўген Жарыкаў родам з Бабруйска. Пасля заканчэння вайсковай навучальнай установы праходзіў службу ў Мар’інай Горцы, дзе дыслакуецца 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння. Што стала прычынай яго затрымання — невядома.
Супрацоўнікі КДБ затрымалі Яўгена Жарыкава ў лютым 2025 года, суд над ім адбыўся ў маі 2026 году. У верасні яго накіравалі адбываць тэрмін у калонію.
вс