З 1 лістапада грамадзянам Беларусі спатрэбіцца віза для паездак у Чарнагорыю. Аднак для ўладальнікаў віз некаторых іншых краін захаваецца выключэнне, Reform.news, сапасылаючыся на Пасольства Беларусі ў Сербіі, паведамляе.
Без чарнагорскай візы можна будзе знаходзіцца ў краіне да 30 дзён пры наяўнасці дзейнай візы Шэнгенскай зоны, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Аўстраліі, Японіі, Новай Зеландыі або Ірландыі. Без наяўнасці гэтых віз грамадзянам Беларусі давядзецца звяртацца ў пасольства Чарнагорыі ў Маскве або візавыя цэнтры VFS Global у Мінску.
Новыя правілы будуць дзейнічаць у абодвух кірунках: грамадзянам Чарнагорыі таксама спатрэбяцца візы для наведвання Беларусі. Да 31 кастрычніка беларусы яшчэ могуць наведваць Чарнагорыю без візы на тэрмін да 30 дзён.
Адмену бязвізавага рэжыму ў Падгорыцы тлумачаць неабходнасцю ўзгадніць сваю візавую палітыку з правіламі Еўрасаюза перад уступленнем у арганізацыю.
эж