Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзве буйныя крыптабіржы спыняюць абслугоўванне рэзідэнтаў Беларусі

21.10.2026 14:04
Для беларусаў гэта азначае страту доступу да папулярных пляцовак куплі, продажу і абмену крыптавалют.
Ілюстрацыя Shutterstock/Tero Vesalainen

Міжнародныя крыптабіржы Bitget і MEXC абвясцілі пра абмежаванне доступу для карыстальнікаў з Беларусі. Bitget уключыла краіну ў спіс забароненых юрысдыкцый і запатрабавала вывесці сродкі да 21 кастрычніка.

Як паведамляе «Радыё Свабода», пасля гэтай даты біржа пачынае прымусова закрываць адкрытыя гандлёвыя пазіцыі і абмяжоўваць доступ да ўліковых запісаў. Платформа MEXC таксама спыняе абслугоўванне кліентаў з Беларусі і Расіі.

Кампаніі тлумачаць абмежаванні неабходнасцю выконваць рэгулятарныя патрабаванні розных краін. Для беларусаў гэта азначае страту доступу да папулярных пляцовак куплі, продажу і абмену крыптавалют.

Такія сэрвісы выкарыстоўваюцца ў тым ліку для абмену беларускіх і расійскіх рублёў на іншыя валюты. Абмежаванні могуць ускладніць міжнародныя разлікі, уключаючы аплату тавараў, якія пастаўляюцца праз трэція краіны.

эж