Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў расказаў аб тым, як развіваюцца перагаворы з амерыканскім бокам, перадае дзяржаўнае агенцтва «БЕЛТА».
Паводле слоў Валянціна Рыбакова, перагаворы з амерыканскім бокам, безумоўна, будуць працягвацца, і «станоўчыя вынікі не прымусяць сябе вельмі доўга чакаць». Напрыклад, на наступным тыдні пастаянны прадстаўнік Беларусі разлічвае чарговы раз сустрэцца з амерыканскай дэлегацыяй у Нью-Ёрку.
У перагаворным парадку дня як пытанні, якія пакуль не вырашаны прадстаўнікамі ЗША па выніках папярэдніх сустрэч з беларускім бокам, так і новыя магчымасці для ўзаемадзеяння.
— Пытанні вырашаюцца ўсе, якія былі абазначаны. Але поўнасцю вырашана толькі адно — зняты персанальныя санкцыі з кіраўніка «Беларуськалія». Астатнія пытанні ў працэсе вырашэння. Гэта можа заняць нейкі час, таму што пытанні складаныя, якія датычацца банкаўскай сферы. Але яны будуць вырашаны, — сказаў дыпламат. — Адкрываюцца новыя магчымасці для ўзаемадзеяння з амерыканскім бокам, таксама з улікам апошніх рашэнняў прэзідэнта ЗША адносна ўзаемадзеяння з іншымі краінамі, — дадаў ён.
Падчас ранейшых візітаў амерыканскай дэлегацыі на чале са спецпасланнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам былі вызваленыя вялікія групы палітвязняў.
У тым ліку, у снежні 2025 года — 123 чалавекі, у сакавіку — 250 чалавек. Падчас апошняга вызвалення, якое адбылося ў верасні на волю выйшлі 25 чалавек.
аз