Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам трапіў дрон

22.10.2026 15:15
Паводле МЗС, пагрозы жыццю мужчыны няма.
i .    .
Расiйскі дрон. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Фота: zemelka.ua

У Бранскай вобласці дрон трапіў у фуру з беларускім кіроўцам. Мужчына пацярпеў, паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на МЗС Беларусі.

Здарэнне адбылося а 5.33 раніцы 22 кастрычніка ў Жукоўскім раёне Бранскай вобласці Расіі.
Мужчыну шпіталізавалі. Паводле МЗС Беларусі, пагрозы яго жыццю няма.

«Белсат» нагадвае, што гэта ўжо другі падобны выпадак за кастрычнік. 8 кастрычніка ў Бранскай вобласці беспілотнік атакаваў цяжкавік з беларускімі нумарамі. Цяжкія раненні атрымала грамадзянка Беларусі, якой спатрэбілася аперацыя з ампутацыяй канечнасцяў. Жанчына была ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім, але стабілізаваным стане. У звязку з гэтым выпадкам МЗС уручыла ноту пратэсту Украіне.

аз

Два расійскія беспілотнікі заляцелі ў Беларусь і зніклі каля Лельчыцаў

21.10.2026 16:03
Яшчэ два беспілотнікі заўважылі ў раёне Брагіна і Хойнікаў.